За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 32 мігрантаў з Беларусі
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі затрымалі 32 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
23 чалавек з затрыманых назваліся грамадзянамі Ірака або мелі дакументы з гэтай краіны.
Ад пачатку 2021 года на мяжы з Беларуссю літоўцы затрымалі ўжо 2096 мігрантаў. Палова з іх — грамадзяне Ірака. Таксама сярод затрыманых ёсць кангалезцы, камерунцы, гвінейцы, іранцы, сірыйцы, афганцы, расіяне ды інш.
Літоўскія ўлады вінавацяць афіцыйны Мінск у арганізацыі нелегальнай міграцыі і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй. На 550-кіламетровай мяжы з Беларуссю Літва пачала будаваць плот, каб спыніць нелегальную міграцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.