За няправільны нумар тэлефона Мінабароны пагражае беларусам "адміністратыўкай"
Мабільны тэлефон
За няправільна пададзены ва ўліковых звестках нумар тэлефона беларускім прызыўнікам будзе пагражаць адміністрацыйнаве пакаранне. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра абароны, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Віктар Гулевіч, перадае прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Дэпутаты 1 лістапада прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі". Згодна з ім, беларусы, якія стаяць на вайсковым уліку, абавязаныя інфармаваць ваенкамат пра змену свайго абаненцкага нумара ў аператараў электрасувязі цягам тыдня. Тым, хто не паведаміць пра змену кантактнага нумару, пагражае адміністрацыйная адказнасць.
"У выпадку ўзнікнення пытанняў, звязаных з адказнасцю вайсковаабавязаных, вайсковым камісарам мабільнаму аператару будзе накіроўвацца адпаведны запыт. Абавязак аператара даваць звесткі аб абаненцкіх нумарах ўстаноўлены ў разгляданым законапраекце", — сказаў Гулевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.