За паўгода ў Мінску зачынілася ўтрая больш замежных кампаній, чым адкрылася

Сярод зачыненых кампаній больш за ўсё расійскіх, бо частка з іх — гэта даччыныя структуры заходніх канцэрнаў / pixabay
Сярод зачыненых кампаній больш за ўсё расійскіх, бо частка з іх — гэта даччыныя структуры заходніх канцэрнаў / pixabay

За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў Мінску зачынілася 34 прадстаўніцтвы замежных кампаній і арганізацый, а адкрылася толькі 11, піша Office Life.

Сярод зачыненых кампаній больш за ўсё расійскіх. Прычына простая: частка з іх — гэта даччыныя структуры заходніх канцэрнаў, якія ці спыняюць, ці ўжо спынілі працу у рэгіёне.

Зачынілі офісы пяць латвійскіх кампаній, тры швейцарскія, тры шведскія і тры нямецкія.

З 11 кампаній, якія адкрыліся ў Беларусі за гэтыя паўгода, большасць — расійскія. Ёсць таксама кампаніі з Кыргызстана і ААЭ. Есці і тры кампаніі з Заходняй Еўропы. Дзве з іх (швейцарская HAB Invest і літоўская Basmedа) займаюцца даставамі медычнага абсталявання і медыкаментаў.

Сітуацыя за МКАДам падобная. У першым паўгоддзі там зачынілася больш за замежных кампаній, чым адкрылася. Адзінае выключэнне — Мінская вобласць. У юрысдыкцыі вобласці з'явіліся тры новыя кампаніі, а зачынілі офісы — дзве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі