За што пераследуюць брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна?
18 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў вінаватым блогера Сяргея Пятрухіна ў публічным паклёпе і знявазе міліцыянераў. Блогера пакаралі штрафам у памеры 9180 рублёў (360 базавых). Апроч таго, Пятрухіна суд абавязаў выплаціць маральныя страты пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС Брэста – 7750 рублёў. А таксама аплаціць судовыя выдаткі. Зрабіць усе выплаты блогер абавязаны цягам аднаго месяца.
Ці сапраўды быў паклёп і знявага міліцыянераў у блогу Сяргея Пятрухіна? Прысуд блогеру – справядлівае пакаранне ці замах на свабоду слова? Як Пятрухін будзе выплачваць прысуджаныя сумы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць блогер Сяргей Пятрухін і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Блогер Сяргей Пятрухін і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец на Еўрарадыё.