За смерць школьніцы "на бульбе" кіроўцу прысудзілі тры гады "хіміі"

За смерць школьніцы "на бульбе" кіроўцу прысудзілі тры гады "хіміі"

За смерць "на бульбе" 13-гадовай школьніцы Вікторыі Папчэні 22-гадовы кіроўца Павел Цыбін асуджаны на тры гады "хіміі", піша tut.by са слвоаў праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Такі прысуд 23 снежня агучыў суд Маладзечанскага раёна.

Пасля суда кіроўца пайшоў дадому, яго не затрымлівалі. Пасля таго як выканаўчая інспекцыя вызначаць месца адбыцця пакарання, хлопца адправяць туды.

Судаленка паведаміў, што бацькі загінулай дзяўчынкі не патрабавалі ў Цыбіна кампенсацыі маральнага і матэрыяльнага ўрону.

Здарэнне адбылося 29 верасня: 13-гадовая васьмікласніца з Маладзечна Вікторыя Папчэня загінула пасля таго, як на яе наехаў грузавік з бульбай. На кіроўцу пачалі справу за парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

На судзе кіроўца цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў бацькоў загінулай дзяўчынкі.

Крымінальная справа за смерць дзяўчынкі пачатая яшчэ на дзвюх настаўніц, якія суправаджалі школьнікаў "на бульбе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі