За студзень беларусы набылі валюты болей, чым прадалі
За студзень беларусы набылі валюты болей, чым прадалі. Паводле статыстычных дадзеных Нацыянальнага банка, у мінулым месяцы фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты на 440,71 мільёна долараў, а набылі — на 630,12 мільёна долараў. Чыстая пакупка такім чынам склала 189 мільёнаў долараў.
Юрыдычныя асобы таксама болей набывалі валюты, чым прадавалі: пакупка сярод іх склала 1 мільярд 214,81 мільёна долараў, продаж — 1 мільярд 16,62 мільёна долараў. Чыстая пакупка — 198 мільёнаў.
Адзначым, што пакупка валюты насельніцтвам перавышае продаж з кастрычніка 2015 года.