За студзень-жнівень кошты ў Беларусі ўзраслі на 5,1%

Інфляцыя ў Беларусі за першыя восем месяцаў бягучага года склала 5,1%, паведамляе БЕЛТА. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, гэта амаль на 2,5% меней, чым летась. У 2009 годзе спажывецкія кошты ў Беларусі ўзраслі крыху больш чым на 10%. На сёлета план па інфляцыі — 8-10%. А ў наступным годзе кошты павінны ўзрасці не болей чым на 7-8%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі