За тыдзень з Беларусі выехалі пяць эшалонаў з расійскімі вайскоўцамі
Цягнікі з расійскіім вайскоўцамі пакідаюць Беларусь / belzhd.site, ілюстрацыйнае фота
На гэтым тыдні з Беларусі ў Варонежскую вобласць Расіі вывозілі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў, якія праходзілі падрыхтоўку на беларускіх палігонах. Па звестках Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, былі адпраўленыя мінімум пяць эшалонаў.
5 ліпеня са станцыі Палонка (Баранавіцкае аддзяленне БЧ) на станцыю Маслоўка (Паўднёва-ўсходняя чыгунка) адправіўся эшалон з 43 вагонаў. Гэта былі 5 пасажырскіх вагонаў (прыкладна 200 чалавек), 4 крытыя і 34 вагоны-платформы.
3 ліпеня ў Расію адправіліся два эшалоны — са станцыі Палонка і станцыі Лясная.
Яшчэ два эшалоны адправіліся 4 ліпеня са станцый Асіповічы-1 і Івацэвічы.
Таксама на гэтым тыдні стала вядома пра ліквідацыю расійскіх ваенных лагераў на беларускіх палігонах — Абуз-Лясноўскім, Лепельскім і Рэпішчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.