За "ўдзел у беспарадках" у Магілёве судзяць адразу пяць чалавек
Суд / Еўрарадыё
У судзе Ленінскага раёна Магілёва за ўдзел у "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК) судзяць адразу пяць чалавек.
Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, гаворка ідзе пра Андрэя Цімоніна, Валерыя Іўчына, Міхаіла Пішчалу, Святлану Котаву і Дзяніса Котава. Працэс вядзе Наталля Панасенка. Гэта першы выпадак у Магілёве, калі людзей так масава судзяць паводле "народнага артыкула". Судовыя пасяджэнні адбыліся 7 і 10 чэрвеня.
Як адзначае MAYDAY, аднаго з падсудных — Андрэя Цімоніна — сёлета ў студзені судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП).
Валерый Іўчын хутчэй за ўсё працаваў на Магілёўскім аддзяленні чыгункі. Іншых падрабязнасцяў пра справу і асобы падсудных няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.