За ўсталяванне крыжоў у Курапатах аштрафаваны Валерый Рабцаў

За ўсталяванне крыжоў у Курапатах аштрафаваны Валерый Рабцаў

Актывіста Валерыя Рабцава аштрафавалі за ўсталяванне крыжоў ва ўрочышчы Курапаты — месцы масавых сталінскіх рэпрэсіяў. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна"

Рабцава прызналі вінаватым у парушэнні парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Яму прызначылі штраф у 367,5 рубля (15 базавых велічыняў). 

Падставай стала тое, што 19 кастрычніка Рабцаў ставіў у Курапатах крыжы без папярэдняга ўзгаднення з Міністэрствам культуры і мясцовым выканаўчым органам.

Дарэчы, гэта не першая такая рэакцыя ўладаў на тое, што актывісты ўсталёўваюць крыжы на месцы масавага пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсій. Напрыканцы кастрычніка КУП “Мінскаблдарбуд” накіраваў Валерыю Рабцаву, Сяргею Чайко, Змітру Дашкевічу, Ягору Лаўрухіну і Сяргею Масюку прэтэнзіі, патрабуючы да 31 кастрычніка дэмантаваць 13 крыжоў. У іншым разе “Мінскаблдарбуд” пагражаў самастойна дэмантаваць крыжы і выставіць вялікі рахунак. Праўда, пакуль што ведамства гэтую пагрозу не ажыццявіла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі