За вывешванне сцягоў маладафронтаўцы заплацяць 1,5 млн рублёў штрафу

У судзе Ленінскага раёну прайшлі працэсы над маладафронтаўцамі Уладзімірам Яроменкам і Юльянам Місюкевічам. Як паведамляла Еўрарадыё, хлопцаў затрымалі за вывешванне нацыянальных сцягоў насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Як распавёў Еўрарадыё прэс-саратар "Маладога фронту" Станіслаў Стэсік, суд аштрафаваў Яроменку на 1 млн 50 тыс. рублёў (30 базавых велічыняў). Місюкевічу далі штраф удвая меншы - 15 базавых (525 тысяч).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі