За зіму расійскія вайскоўцы забілі як мінімум 32 украінскіх палонных — ААН

Украінцы ў расійскім палоне, ілюстрацыйнае фота

Украінцы ў расійскім палоне, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Ад снежня 2023-га па люты 2024-га расійскія вайскоўцы забілі як мінімум 32 украінскіх палонных. Такая статыстыка прыводзіцца ў дакладзе маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне, піша "Новая Газета. Европа".

Забойствы ў 12 інцыдэнтах былі пацверджаныя і задакументаваныя, тры такія інцыдэнты назіральнікі ААН праверылі незалежна.

Таксама ў дакладзе паведамляецца, што за тры месяцы загінулі 428 мірных жыхароў, а 1374 чалавекі атрымалі раненні. Назіральнікі ААН правялі 60 інтэрв'ю з украінцамі, якія вярнуліся з расійскага палону. Усе яны расказвалі пра катаванні, якія перажылі ў палоне.

"Амаль кожны з апытаных намі ўкраінскіх ваеннапалонных апісваў, як расійскія вайскоўцы або службовыя асобы катавалі іх падчас палону, ужываючы неаднаразовае збіццё, электрашок, пагрозы расстрэлу, доўгае стрэсавае становішча і інсцэніроўку пакарання", — распавядае кіраўнік ММПЧУ Даніэль Бел.

Па яго словах, больш за палову апытаных палонных зазналі сексуальны гвалт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі