Зацверджаны новы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі
Зацверджаны новы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі. Ігар Крывушэнка перастаў быць выконваючым абавязкі, цяпер ён галоўны трэнер. Такое рашэнне прыняў выканкам БФФ, які ў сераду збіраўся ў Доме футбола.
Ужо 25 сакавіка ў Стакгольме футбольная зборная Беларусі згуляе са шведамі адборачны матч чэмпіянату свету.
Таксама быў зацверджаны новы лагатып чэмпіянату нашай краіны.
Фота: abff.by
Фота: Прессбол