Загінуў намеснік камандуючага Паўднёвай вайсковай акругі РФ генерал Цокаў

Алег Цокаў / Telegram
Алег Цокаў / Telegram

Загінуў намеснік камандуючага Паўднёвай вайсковай акругі Узброеных сіл РФ генерал-лейтэнант Алег Цокаў. У раёне акупаванага расіянамі ўкраінскага Бярдзянска крылатыя ракеты Storm Shadow патрапілі ў камандны пункт. Пра гэта спачатку паведамлялі ўкраінскія крыніцы, пасля пацвердзілі расійскія "ваенкары". Апошнія пішуць, што Цокаў — былы камандзір 810-й брыгады марской пяхоты, не баяўся з'яўляцца на перадавых пазіцыях на фронце.

Камандны пункт знаходзіўся ў гатэлі, які амаль цалкам разбураны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі