Захараў: Дзмітрый Лукашэнка хацеў бы ачоліць беларускую хакейную лігу

Захараў: Дзмітрый Лукашэнка хацеў бы ачоліць беларускую хакейную лігу

Дзмітрый Лукашэнка хацеў бы ачоліць беларускую хакейную лігу. Пра гэта у эфіры канала "БелРос" распавёў галоўны трэнер мінскага "Юнацтва" Міхаіл Захараў. Паводле яго слоў, ужо былі размовы на гэтую тэму і "усе хацелі б бачыць на гэтай пасадзе Дзмітрыя Аляксандравіча Лукашэнку".

"Я думаю, што інтарэс быў бы вялізны, цытуе словы Захарава by.tribuna.com. — Ён, відаць, што вельмі хоча. Дзмітрый гаварыў, што калі б яму сказалі, то ён бы яе стварыў. Але, на жаль, мы маем тое, што маем".

Дзмітрый Лукашэнка — сярэдні сын кіраўніка дзяржавы, яму 39 гадоў. Ён ачольвае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", уваходзіць у Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі