Зась: Аб правакацыях на Дзень Волі нас папярэдзіла амбасада ў заходняй краіне

Зась: Аб правакацыях на Дзень Волі нас папярэдзіла амбасада ў заходняй краіне

Перад Днём Волі беларуская амбасада ў адной з заходніх краін атрымала паведамленне, што на вулічнай акцыі рыхтуюцца правакацыі. Пра гэта дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась заявіў у інтэрв'ю "Комсомольской правде"

Па яго словах, менавіта гэтым тлумачыцца затрымка з дазволам на вулічную акцыю 25 сакавіка. Нагадаем, што Мінгарвыканкам даў адказ заяўнікам толькі ўвечары 24 сакавіка. "Калі даём дазвол на правядзенне мерапрыемства, павінны быць упэўненыя і забяспечыць там парадак і бяспеку нашых грамадзян. А тут паступае інфармацыя, і вельмі сур'ёзная, што рыхтуюцца правакацыі. І сур'ёзныя рыхтуюцца правакацыі, не жартоўныя", — цытуе "Комсомольская правда" словы Зася.

Дзяржсакратар Савета бяспекі заявіў, што рашэнне было прынятае тады, "калі мы на самой справе палічылі, што гэта можна праводзіць". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі