Затрымалі брата падпалкоўніка Лупаносава з ГУБАЗіК, які з'ехаў з Беларусі

Затрымалі брата падпалкоўніка Лупаносава з ГУБАЗіК, які з'ехаў з Беларусі

Затрымалі брата падпалкоўніка Станіслава Лупаносава з ГУБАЗіК, які летась з'ехаў з Беларусі на адпачынак і не вярнуўся. Міхаіл Лупаносаў быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Яго абвінавачваюць у "службовым падлогу", які адбыўся пяць гадоў таму. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі МУС. Лупаносаў знаходзіцца на Акрэсціна, піша "Наша ніва".

Станіслава Лупаносава беларуская дзяржпрапаганда абвінавачвала ў перадачы групе былых сілавікоў з дэмакратычнага руху вялізнага аб'ёму інфармацыі пра спецслужбы. Знаходзячыся за мяжой, афіцэр асудзіў дзеянні сілавых структур у Беларусі.

Цяпер Лупаносаў фігурант крымінальнай справы (артыкул — "несанкцыянаванае капіраванне інфармацыі, што нанесла істотную шкоду"), яго аб'явілі ў вышук. Вясной 2021-га Аляксандр Лукашэнка пазбавіў яго звання. Яго прозвішча ўключана ў "Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Станіслаў Лупаносаў быў спецыялістам у IT-сферы. Ён спярша працаваў у крымінальным вышуку, пасля — ва ўпраўленні "К" ГУУС Мінгарвыканкама, а ў ліпені 2020-га перайшоў у ГУБАЗіК ва ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Апошняй кропляй, па яго словах стала, забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі