Затрымалі Вольгу Брыцікаву, якая сёлета ўжо адбыла 75 сутак за кратамі

Вольга Брыцікава / Instagram
Вольга Брыцікава / Instagram

1 лістапада ў Наваполацку сілавікі прыйшлі да старшыні незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгі Брыцікавай. Пазней стала вядома, што яна затрыманая, яе завезлі ў мясцовую міліцыю. Праваабаронцы адзначаюць, што затрыманне Брыцікавай адбылося па адміністрацыйным артыкуле.

Сёлета Вольга Брыцікава правяла за кратамі 75 сутак адміністрацыйнага арышту (яе судзілі пяць разоў запар, у тым ліку і за "антываенныя акцыі", давалі па 15 сутак). Яна была затрыманая ў канцы зімы, а выйшла на волю ў сярэдзіне траўня.

Брыцікава працавала начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў на "Нафтане". У жніўні 2020-га яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве. Калі ў той час праходзіў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантроля Івана Церцеля (цяпер — старшыня КДБ), якраз Вольга Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў. У канцы 2020-га яе звольнілі, а ў 2021 годзе яна стала кіраўніком незалежнага прафсаюза на "Нафтане".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі