Затрыманага ля кірмаша ў Пінску аштрафавалі на 2 мільёны

На мужчыну 1957 года нараджэння складзены пратакол за ўмяшальніцтва ў вырашэнне справы аб адміністратыўным правапарушэнні. Ён быў асуджаны 9 ліпеня.

А дзве пенсіянеркі, затрыманыя 7 ліпеня падчас хапуна ля кірмаша “Заходні”, яшчэ чакаюць суда. Іх вінавацяць адразу па двух пунктах: “парушэнне правілаў гандлю і аказанню паслугаў насельніцтву” і “непапарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых абавязкаў”.

Еўрарадыё стала вядома, што УУС Брэсцкага аблвыканкама збіраецца праверыць, наколькі абгрунтаванымі былі дзеянні жорсткія пінскіх міліцыянтаў.

Нагадаем, у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім бачна, як міліцыя жорстка затрымлівае пенсіянераў, якія гандлююць ля рынку “Заходні” у Пінску. Там відаць, як праваахоўнікі спрабуюць выдраць зэдлік і торбу з рук дзеда з сівой барадой. Пасля ў міліцэйскі УАЗ запіхваюць дзвюх жанчын. Тыя лямантуюць, у адной з іх з галавы падае касынка, на якую наступае міліцыянт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі