Затрыманы вядомы гродзенскі блогер Вадзім Ермашук

Затрыманы вядомы гродзенскі блогер Вадзім Ермашук

Затрыманы вядомы гродзенскі блогер Вадзім Ермашук. Як паведамляюць праваабаронцы, ён паехаў у Шчучын здымаць гумарыстычны ролік для свайго Instagram. Там яго і схапілі сілавікі.

Перад паездкай у панядзелак Ермашук наведаў у Гродне суд, у якім агучылі прысуд траім удзельніцам пратэстаў.

Вадзім Ермашук (Vadimati) — папулярны блогер (на яго Instagram падпісалася 45 тысяч чалавек), які ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года. У кастрычніку мінулага года яго аштрафавалі на 540 рублёў за ўдзел у жнівеньскім маршы. "Я за свабоду слова, свабоду выбару", гаварыў Ермашук у судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі