Заўзятары БАТЭ хочуць разабрацца, куды пайшлі квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў

Заўзятары БАТЭ хочуць разабрацца, куды пайшлі квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў

Заўзятары футбольнага клуба БАТЭ хочуць разабрацца, куды зніклі квіткі на хатнія матчы клуба ў Лізе чэмпіёнаў. Як паведамляла Еўрарадыё, продаж квіткоў стартаваў у панядзелак а 15-й, а ўжо праз гадзіну клуб афіцыйна заявіў, што ўсе квіткі распрададзеныя. Тым часам у сацсетках сталі з'яўляцца прапановы ад перакупшчыкаў квіткоў.

Сайт by.tribuna.com апублікаваў ліст аднаго з заўзятараў да старшыні праўлення БАТЭ Анатоля Капскага. Мужчына спрабаваў купіць квіткі на гульні ўлюбёнай каманды, але яны скончыліся праз 40 хвілінаў пасля таго, як трапілі ў вольны доступ.

Заўзятар пытаецца, як можна было за 40 хвілінаў паспець прадаць больш за 10 тысяч квіткоў. І гэта пры тым, што іх прадавалі не больш як па два ў адны рукі.

Ён пытаецца ў  Капскага, колькі квіткоў было прададзена па безнаяўным разліку (так звычайна закупляюцца прадпрыемствы і арганізацыі) і колькі квіткоў трапіла ў вольны продаж 14 верасня а 15-й гадзіне. Ён адзначае, што гэтае пытанне хвалюе многіх заўзятараў.

Фота: football.by

Заўзятары БАТЭ хочуць разабрацца, куды пайшлі квіткі на матчы Лігі чэмпіёнаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі