Заяўку на "Еўрабачанне" падала выканаўца песні "Шчучыншчына"
Заяўку на нацыянальны адбыор "Еўрабачання" падала выканаўца хіта "Шчучыншчына". Пра гэта паведамляецца на старонцы праекта "ЧынЧынЧэнэл" у Фэйсбуку.
Алена Жалудок (актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская) плануе выступаць з песняй "Дзекаць i цекаць".
Канал "ЧынЧынЧэнэл" вядуць былыя акторы Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй і Дзмітрый Ясяневіч. У кастрычніку 2020-га там з'явіўся ролік з песняй "Шчучыншчына", які атрымаў шалёную папулярнасць у беларускіх сацсетках.
На цяперашні час гэты відэаролік мае больш за 800 тысяч праглядаў.
Дарэчы, удзельнікі праекта "ЧынЧынЧэнэл" былі гасцямі студыі Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.