Зборная Беларусі па футболе завяршыла адбор на Еўра-2020 разгромным паражэннем

abff.by
abff.by

Зборная Беларусі па футболе завяршыла выступленне ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы — 2020 паражэннем ад зборнай Германіі з лікам 0:4.

Немцы ў сябе дома перайгралі беларусаў ушчэнт, хоць у "белакрылых" было дзве рэальныя магчымасці забіць: Стасевіч двойчы не змог перайграць Ноера — на 40-й хвіліне ў контратацы і на 75-й з пенальці.

"Вынік для нас несуцяшальны. Але я, як галоўны трэнер, бачу пазітыўныя моманты ў нашай гульні: гэта датычыцца першага тайма і гульні ў абароне і ў другім тайме гульні ў атацы. Не збіраемся пасыпаць галаву попелам. Будзем працягваць працаваць, рабіць высновы з гульні",сказаў пасля матча галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Мархель.

Беларусь з 4 ачкамі заняла ў сваёй групе перадапошняе месца, а Германія завяршыла кваліфікацыю на першым радку турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі