Жанчына гадамі абкрадала прадпрымальніка з Гродна

Супраць яе распачалі крымінальную справу

Супраць яе распачалі крымінальную справу / tochka.by

УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама спыніў злачынную дзейнасць 44-гадовай мінчанкі. Жанчына аказвала бухгалтарскія паслугі гродзенскаму індывідуальнаму прадпрымальніку і пры гэтым выкрадала яго грошы.

- Фігурантка рэгулярна, маючы электронны ключ, спісвала з рахунку кліента сумы да двух тысяч рублёў за раз, якія марнавала на асабістыя патрэбы. Жанчына афармляла ўсё як пазыку, якая давалася ёй нібыта з дазволу ІП. Пацярпелы аб падобных махінацыях не здагадваўся, - паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Распачата крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі