Бухгалтар дзяржпрадпрыемства тры гады завышаў сабе заробак на 2,5 тысячы рублёў
За тры гады атрымаўся дадатковы даход у 100 тысяч, ілюстрацыйнае фота
Галоўны бухгалтар аднаго з дзяржпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці зрабіўся фігурантам крымінальнай справы аб "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры".
Супрацоўнікі абласнога УУС выявілі, што мужчына сістэматычна і самавольна завышаў сабе заработную плату. Штомесяц да свайго афіцыйнага заробку ён дадаваў у сярэднім каля 2,5 тысячы рублёў. У выніку за тры гады набег дадатковы даход у суме больш за 104 тысячы.
Мужчыну затрымалі. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.