Бухгалтарка скрала ў прадпрыемства ў Мастоўскім раёне больш за 35 тысяч рублёў
Скрала грошы
Пракуратура Мастоўскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да галоўнай бухгалтаркі прыватнага прадпрыемства — ёй інкрымінаваны крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.
46-гадовая абвінавачаная з лютага 2018 года па студзень 2024 года складала і накіроўвала ў абслуговы банк несапраўдныя электронныя плацежныя дакументы аб налічэнні сабе грашовых сродкаў у якасці кампенсацыі затрат на гаспадарчыя патрэбы. У сваю чаргу, якія-небудзь таварна-матэрыяльныя каштоўнасці для прадпрыемства яна за свой кошт не набывала.
У выніку яна завалодала грашыма прадпрыемствы ў суме звыш 35 тысяч рублёў.
Усе грошы жанчына зрасходавала на асабістыя патрэбы, а затым кампенсавала ўрон у поўным аб'ёме.
Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Мастоўскага раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і аб'ектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй учыненага па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Мастоўскага раённага аддзела СК.
Пракурор пакінуў без змены раней прымененую да абвінавачванай меру стрымання — хатні арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.