Жлобінскі ХК "Металург" не дапушчаны да старту ў Кубку Салея-2019

Жлобінскі ХК "Металург" не дапушчаны да старту ў Кубку Салея-2019

Федэрацыя хакея Беларусі (ФХБ) не дапусціла жлобінскі клуб "Металург" да старту ў Кубку Салея-2019. Такое рашэнне прыняў выканкам хакейнай федэрацыі. Яго пасяджэнне прайшло 30 ліпеня. 

"Металург" пакараны за шматгадовую запазычанасць перад ФХБ і хакеістамі, якія былі вымушаныя звярнуцца ў апеляцыйны камітэт федэрацыі. Маючы татальныя запазычанасці, клуб пры гэтым у міжсезонне прыцягваў у свае шэрагі новых дарагіх хакеістаў з гучнымі імёнамі з іншых клубаў.

У "жлобінскім пытанні" выканкам федэрацыі пагадзіўся з прапановай савета дырэктараў клубаў, які засядаў за некалькі гадзінаў да яго. На пасяджэнні пасля працяглай дыскусіі кіраўнікоў 16 клубаў было аднагалосна вырашана хадайнічаць пра недапушчэнне "Металурга" да розыгрышу Кубка Салея. 

Да 15 жніўня жлобінскі клуб павінен вырашыць свае праблемы, іначай яму не дазволяць удзельнічаць і ў нацыянальным чэмпіянаце-2019/2020. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі