Журналістка Белсат Андрэева ў калоніі працуе швачкай і чытае Шаламава
Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш у студыі Еўрарадыё
Асуджаная на два гады пазбаўлення волі журналістка Белсат Кацярына Андрэева ў калоніі працуе на швацкай фабрыцы.
Брыгада займаецца шыццём трыкатажных вырабаў, цытуе яе ліст муж журналісткі Ігар Ільяш. Шыюць джэмперы, шапкі, пагоны, дробныя дэталі адзення — гаворка ідзе пра элементы формы для курсантаў МНС.
“Абсалютна медытацыйны занятак. Я ніколі не баялася працы. Яна не бывае сорамнай, нявартай. Кожная праца ганаровая”, - піша Андрэева.
Ільяш робіць выснову, што Андрэева хутчэй задаволена: “бясконцая сядня ў камеры змянілася працай”. Цяпер у журналісткі васьмігадзінны працоўны дзень.
Таксама яна чытае аповеды Варлама Шаламава, якія знайшліся на палічцы ў атрадзе. Журналістка просіць прабачэння ў тых, каму не адразу адказвае на лісты. Умовы ўтрымання ў СІЗА і калоніі адрозніваюцца, і зараз у яе менш часу на ліставанне. Але абяцае, што паступова паспрабуе адказаць усім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.