Журналістка Кацярына Андрэева знайшлася ў гомельскім СІЗА №3

Журналістка Кацярына Андрэева знайшлася ў гомельскім СІЗА №3

Палітзняволеную журналістку "Белсата" Кацярыну Андрэеву перавялі з калоніі ў гомельскае СІЗА №3. Яна знаходзіцца там з 10 лютага. Гэта высветліў яе муж Ігар Ільяш.

"На дадзены момант мы практычна нічога не ведаем пра тое, што адбываецца. Мне толькі сказалі, што яе перавялі з папраўчай калоніі ў следчы ізалятар у сувязі з "працэсуальнымі дзеяннямі". У рамках якой справы, па якім артыкуле і які ў Каці цяпер статус — мне невядома.

Што стаіць за гэтай гісторыяй — незразумела. Але сітуацыя, вядома, вельмі трывожная", — распавядае Ільяш.

Лісты і тэлеграмы цяпер можна адпраўляць па адрасе: 246003, г. Гомель, вул. Кніжная 1А, СІЗА №3. Кацярыне Андрэеўне Бахвалавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі