Журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне

Журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне

Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай і прад'явілі новае абвінавачванне, паведамляе БАЖ.

Жонка Івашына, Вольга, атрымала дакумент ад начальніка следчага аддзела УКДБ. Там гаворыцца пра прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні "менш цяжкага" і "асабліва цяжкага" злачынства. Першае можа датычыць умяшання ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў, за гэта Івашына і затрымалі. Наконт другога абвінавачвання сваякам палітвязня пакуль нічога невядома.

"Чаго чакалі 6 месяцаў, каб высунуць новае абвінавачаньне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін "дасудовага" ўтрымання па гэтым невядомым артыкуле, яшчэ нешта прыдумаюць?" — сказала Вольга Івашына.

Дзяніс знаходзіцца за кратамі ў гродненскай турме ўжо 191 дзень, ён быў затрыманы 12 сакавіка 2021 года. За час знаходжання пад вартай журналіста неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар.

Раней Еўрарадыё паведамляла, што Івашын адмовіўся падпісваць пакаяльны ліст.

Івашын вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі ў газеце "Новы час". Апошняе з іх прысвячалася былым украінскім "беркутаўцам", якія перашлі на працу ў сілавыя структуры Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі