Журналісты запусцілі новае расследавальніцкае выданне пра Беларусь

Журналістыка, ілюстрацыйнае фота

Журналістыка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

8 снежня беларускія журналісты запусцілі расследавальніцкае выданне "Бюро". Яно будзе расследаваць хабарніцтва, махлярства, ухіленне ад падаткаў, адмыванне грошай, кумаўство, абыход санкцый, парушэнні правоў чалавека і іншыя важныя тэмы ў розных сферах — ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі.

У камандзе "Бюро" — журналісты з багатым досведам Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава і Аляксандр Ярашэвіч. Яны працавалі з партнёрамі з розных краін: Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP), International Consortium of Investigative Journalists (ICIJ), The Guardian (Вялікабрытанія), Siena (Літва), Re:Baltica (Латвія), Delfi (Эстонія), Frontstory.pl (Польшча) і шмат кім іншым.

"Мы будзем дзеля змен да лепшага выкрываць тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству, у тым ліку знаходзіць і расследаваць схемы з прыкметамі карупцыі і іншыя парушэнні законаў", — патлумачылі сваю місію ў "Бюро".

Першае расследаванне выйдзе ўжо 11 снежня. Адзін з яго "герояў" прыгразіў нацкаваць на журналістаў ГУБАЗіК.

Падпісвайцеся на старонкі расследавальніцкага выдання ў сацыяльных сетках:
Telegram, Instagram і X.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі