Жыццю беларусаў з перакуленага аўтобуса нічога не пагражае — консул у Польшчы

Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы / twitter.com/PBialska
Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы / twitter.com/PBialska

Пагрозы жыццю беларусаў-пасажыраў аўтобуса, які перакуліўся ў Польшчы, няма. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА заявіў консул Беларусі ў Бялай-Падлясцы Уладзіслаў Хало.

Паводле яго, некалькіх грамадзян даставілі ў шпіталі. У бальніцы горада Бяла-Падляска знаходзяцца чатыры чалавекі.

Консул дадаў, што нічога страшнага з пасажырамі не здарылася: "Там маладзейшы 14-гадовы падлетак. Экстранай нейкай дапамогі не трэба. Усё ў гэтым плане досыць прасочваецца і нармальна вырашаецца. Гэтых чатырох чалавек дыягнастуюць на прадмет таго, ці могуць яны працягнуць далей дарогу".

Хало падкрэсліў, што пры неабходнасці экстранай дапамогі была б магчымасць задзейнічаць і беларускі бок, бо аварыя здарылася недалёка ад мяжы з Беларуссю. Але гэта не спатрэбілася.

Польскі перавозчык прадаставіў пасажырам запасны аўтобус. Неўзабаве яны паедуць далей па сваім маршруце. Аўтобус накіроўваўся з Беларусі ў Модлін — аэрапорт пад Варшавай.

Як распавядала Еўрарадыё, перакуліўся зранку 5 ліпеня каля польскага Цярэспаля пасля праходу мяжы. У аўтобусе ехалі 49 чалавек. Папярэдне паведамлялася пра 11 пацярпелых.
 

Жыццю беларусаў з перакуленага аўтобуса нічога не пагражае — консул у Польшчы
Беларускі аўтобус трапіў у аварыю ў Польшчы / twitter.com/PBialska

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі