Жыхары Луганшчыны змогуць выбраць прэзідэнта праз інтэрнэт
Галасаванне он-лайн арганізаванае для грамадзян, якія не могуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
Праца многіх акруговых камісій у Луганскай вобласці заблакаваная сепаратыстамі, таму выбаршчыкам далі магчымасць прагаласаваць праз інтэрнэт. Вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце vybory.lg.ua, паведамляе Еспресо.TV.
Арганізатары онлайн-галасавання — грамадскія арганізацыі: Цэнтр еўрапейскіх ініцыятываў Луганшчыны, “Опора”, Агенцтва дэмакратычнага развіцця Данбасу, Ліга жанчын-выбарцаў і Грамадская служба прававой дапамогі.