Зміцер Вайцюшкевіч: Я засранец, які трапіў у зорнае поле Уладзіміра Някляева

Зміцер Вайцюшкевіч: Я засранец, які трапіў у зорнае поле Уладзіміра Някляева

Знакаміты беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, якому ўжо доўгі час не даюць магчымасці выступаць у Беларусі, рыхтуе да выдання новы альбом. Ужо хутка ў Вільні адбудзецца цікавы і незвычайны музычна-паэтычны вечар сумесна з Уладзімірам Някляевым, дзе будуць прэзентаваныя у тым ліку і новыя песні. Музыка прыходзіць у студыю Еўрарадыё ў выдатным настроі, шмат жартуе, але не забываецца і пра філасофскія развагі.

Паслухаць размову цалкам:

Некаторыя цытаты Змітра Вайцюшкевіча:

“Кожны музыка, які мае хоць нейкія амбіцыі і больш-менш сябе паважае, рана ці позна прыходзіць ад розных фарматаў да нейкага класічнага і жадае зайграць з сімфанічным ці камерным аркестрам”.

“Гэты альбом такі лірычна-філасофскі. Там ёсць такія важныя моманты пра месца паэта, як казаў Маякоўскі, у рабочым страі”.

“Варта ўсё ж падзяліць працу над альбомам з квартэтам і выступ у Вільні, бо там акампанаваць будзе ўсё ж WZ-Orkiestra ў поўным складзе, а таму новыя песні будуць гучаць іначай”.

“Я засранец, які трапіў у зорнае поле Уладзіміра Някляева, геніяльнага беларускага паэта, які напісаў шмат важных песень, вядомых усёй Беларусі, яшчэ да майго існавання”.

“Я мару выступаць для сваёй аўдыторыі, для аўдыторыі па ўсёй Беларусі, каб праз пэўны перыяд ладзіць такую справаздачу ў любым горадзе краіны і паказваць, як я нечага дасягнуў ці дэградаваў”.

“Мы з сям’ёй з’язджаем у Варшаву на паўгода, але я не буду там знаходзіцца пастаянна, у мяне вялікія планы на Вайцюшкі, фестывалі і гэтак далей…”

“Адраджэнне супольных музычных праектаў пачалося, бо апошнія колькі гадоў не было магчымасці іх нармальна прэзентаваць. Але гэта цалкам нармальная з’ява, калі на Раство штогод у Палацы Рэспублікі будзе канцэрт “Святы вечар” са старымі песнямі і з новымі песнямі”.

“Пытанне ў тым, чаму ніхто за гэты час так і не зрабіў нічога, што магло б стаць у адзін шэраг са “Святым вечарам”, “Народным альбомам”, “Я нарадзіўся тут”, той жа “Скрыпкай дрыгвы”. Проста маладыя музыкі пакуль б’юць выключна ў свае вароты”.

“У Амерыцы хачу паездзіць цягнікамі, аўтобусамі, каб прасякнуцца ідэяй, паразмаўляць з людзьмі. Верагодна, пасля запішам альбом кантры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі