Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся на 2 млрд долараў
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі сёлета павялічыўся на 2 млрд долараў альбо на 14,3%. На 1 жніўня ён складаў 15,6 млрд долараў, інфармуе прэс-служба Міністэрства фінансаў нашай краіны.
Адзначаецца, што за першыя сем месяцаў бягучага года за мяжой было пазычана 2 млрд 572,5 млн долараў ЗША. Найбольш каштавалі еўрааблігацыі — 1 млрд 400 млн долараў. Былі атрыманыя $600 млн ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, крыху больш за 300 млн долараў — ад ураду і банкаў Расіі. Крэдыты ад кітайскіх банкаў склалі каля 176 млн долараў. За гэты ж перыяд на пагашэнне знешняга дзярждоўга пайшло 653 млн долараў.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 жніўня складаў 39,8 млрд рублёў. З пачатку года ён павялічыўся на 2,8 млрд рублёў альбо на 7,6%.