Зноў абвешчаны збор на надмагільны помнік пісьменніку Змітраку Бядулю

Змітрок Бядуля / t.me/bellitmuseum/
Змітрок Бядуля / t.me/bellitmuseum/

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры зноў адкрыў збор грошай на надмагільны помнік пісьменніку-нашаніўцу Змітраку Бядулю (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік, 1886 — 1941). У лістападзе 2020 года на Усходніх могілках Мінска адбылося перапахаванне яго парэшткаў, прывезеных з Казахстана. Папярэдні збор аб'яўляўся музеем у пачатку лета 2021-га.

Еўрарадыё заўважыла, што ў "Рэспубліканскім плане Года гістарычнай памяці — 2022" ёсць пункт "Стварэнне і ўстаноўка надмагільнага помніку Змітраку Бядулю". То бок манумент мусіў з'явіцца яшчэ летась. Відаць, сродкаў не знайшлі і не сабралі.

Музей паведамляе, што эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі