Адкрыты збор грошай на надмагільны помнік Змітраку Бядулю

Адкрыты збор грошай на надмагільны помнік Змітраку Бядулю

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў збор грошай на помнік пісьменніку-нашаніўцу Змітраку Бядулю (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік).

Сёлета адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня смерці класіка беларускай літаратуры.

Змітрок Бядуля памёр у эвакуацыі, і толькі ў лістападзе 2020-га яго парэшткі былі вернутыя на радзіму і перахаваныя на Усходніх могілкай Мінска. Як распавядала Еўрарадыё, пісьменніка, які ў дзяцінстве быў юдэйскага веравызнання, а потым, верагодна, атэістам, пахавалі пад праваслаўным крыжом. Надпіс на крыжы зроблены па-руску.

Літаратурны музей адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі