Золатавалютныя рэзервы Беларусі за 2016 год выраслі на 700 млн долараў
За снежань 2016 года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі ў вызначэнні МВФ выраслі на 88,9 млн долараў ЗША. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2017 года яны склалі 4 927,2 млн долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе Нацыянальны банк нашай краіны.
У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР за снежань знізіўся на 128,5 млн долараў ЗША. Па стане на 1 студзеня 2017-га яны склалі 5 185,0 млн долараў ЗША ў эквіваленце.
ЗВР удалося павялічыць дзякуючы паступленням ад экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты, а таксама продажу аблігацыяў у замежнай валюце. Выплата знешніх і ўнутраных дзяржаўных пазык у валюце, наадварот, стрымлівала рост ЗВР.
Па выніках 2016 года ЗВР Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751,4 млн долараў ЗША, у нацыянальным вызначэнні — на 717,3 млн долараў ЗША.
Як адзначае Нацбанк, рост ЗВР адбываўся за кошт куплі валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", продаж аблігацый у замежнай валюце, а таксама паступленне двух траншаў фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Натуральна, росту ЗВР спрыялі зборы экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты і павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку.