Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць зніжацца, за месяц — на $438 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі працягваюць зніжацца, за месяц — на $438 млн

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў пра стан золатавалютных рэзерваў нашай краіны. На 1 сакавіка яны складалі 8 млрд. 804 млн. 900 тысяч долараў (паводле папярэдніх ацэнак). За месяц яны знізіліся на $438,2 млн., ці на 4,7%. У студзені 2020-га ЗВР таксама знізіліся — на 150 мільёнаў долараў, ці на 1,6%.

Нацбанк тлумачыць зніжэнне ЗВР у асноўным планавым пагашэннем унутраных і знешніх абавязацельстваў на суму больш за 383 млн. долараў, а таксама продажам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Як вядома, у адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, на 1 студзеня 2021-га ЗВР мусяць скласці не менш за 7,3 млрд. долараў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі