Зорка прэм'ер-лігі загінуў падчас землятрусу ў Турцыі
Крысціан Атcу / Getty Images
Зорка брытанскай прэм'ер-лігі, футбаліст з Ганы Крысціан Атcу загінуў падчас землятрусу ў Турцыі. Яго цела знайшлі праз 12 дзён.
Футбалісту ў студзені споўніўся 31 год. Апошнім часам ён гуляў за турэцкі "Хатайспор". У Турцыі быў менавіта праз гэта: за дзень да землятрусу Атcу забіў пераможны гол падчас матчу і застаўся ў краіне, каб адсвяткаваць гэта.
Раней Атcу гуляў за "Борнмут", "Малагу" і "Чэлсі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.