ЗША асудзілі арышт журналіста WSJ і зноў заклікалі амерыканцаў пакінуць Расію
Белы дом / АР
ЗША асудзілі арышт у РФ журналіста Wall Street Journal Эвана Гершковіча і зноў заклікалі амерыканцаў пакінуць Расію, паведамляе "Голас Амерыкі". "Пераслед расійскімі ўладамі амерыканскіх грамадзян непрымальны", — заявілі ў Белым доме.
Журналіста затрымалі ў Екацярынбургу. На яго распачалі крымінальную справу аб шпіянажы. Ён узяты пад арышт да 29 траўня. WSJ катэгарычна абвяргае вылучаныя супраць Эвана Гершковіча абвінавачванні.
Гешковічу 31 год. Ён працуе ў Расіі з 2017-га. Апошнім часам пісаў пра ўплыў заходніх санкцый на эканоміку РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.