ЗША не бачаць гатоўнасці Беларусі ўступіць у вайну супраць Украіны

Беларускія вайскоўцы на вучэннях / sb.by
Беларускія вайскоўцы на вучэннях / sb.by

ЗША не бачаць гатоўнасці Беларусі ўступіць у вайну супраць Украіны. Пра гэта заявіў прадстаўнік Пентагона брыгадны генерал Пэт Райдэр. Ён адзначыў, што Пентагон назірае за дзеяннямі Беларусі.

"Цяпер у нас няма ніякіх указанняў на патэнцыйныя непазбежныя ваенныя дзеянні на гэтым фронце, але мы будзем уважліва сачыць за гэтым і ў будучыні", — сказаў ён.

Аналагічную ацэнку даў і каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі