ЗША пачалі вывад войскаў з Сірыі
ЗША пачалі вывад войскаў з Сірыі. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт Дональд Трамп. Спачатку з'явілася неафіцыйная інфармацыя, пасля яе пацвердзіў Белы дом. Яшчэ раней Трамп напісаў у Twitter, што Ісламская дзяржава пераможаная. А вось Расія збіраецца захаваць сваю вайсковую прысутнасць у Сірыі.
Вайна ў Сірыі пачалася вясной 2011-га. Спачатку гэта было паўстанне супраць рэжыму Башара Асада. Пасля ва ўзброены канфлікт уцягнуліся шматлікія групоўкі, у тым ліку і тэрарыстычныя (напрыклад, Ісламская дзяржава). Да яго падключыліся такія дзяржавы, як ЗША (а таксама іх саюзнікі, з верасня 2014-га), Расія (з верасня 2015 года), Турцыя (з 2016-га). Асноўным праціўнікам для іх былі тэрарыстычныя групоўкі ІД, якія захапілі вялізныя тэрыторыі. Ісламская дзяржава была разгромлена ў мінулым годзе. За гады вайны ў Сірыі загінулі больш за 220 тысяч чалавек.
We have defeated ISIS in Syria, my only reason for being there during the Trump Presidency.
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 19 декабря 2018 г.
Больш важных навін за 19 снежня ў праграме “Петарда”