ЗША папярэджваюць: у Сочы могуць прывезці выбухоўку ў зубной пасце
Міністэрства ўнутранай бяспекі праінфармавала пра гэта авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Расію і з яе.
Папярэджанне датычыць амерыканскіх і міжнародных перавозчыкаў.
Як інфармуе ВВС, паводле дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, цюбікі з зубной пастай ў ручной паклажы і багажы авіяпасажыраў могуць утрымліваць рэчывы, з дапамогай якіх выбухоўку можна вырабіць проста на борце.
Нагадаем, Алімпійскія гульні ў Сочы адкрываюцца ў пятніцу, 7 лютага. У гэтым расійскім горадзе ўведзеныя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. Нягледзячы на ранейшыя пагрозы з боку баевікоў з Паўночнага Каўказу, улады Расіі заяўляюць пра поўную бяспеку Гульняў.
Фота — АР