ЗША раскрытыкавалі разгон мітынгаў і масавыя затрыманні ў Расіі

ЗША раскрытыкавалі разгон мітынгаў і масавыя затрыманні ў Расіі

ЗША раскрытыкавалі разгон мітынгаў і масавыя затрыманні ў Расіі, назвалі падзеі нядзелі ў розных расійскіх гарадах абразай дэмакратычных каштоўнасцяў. Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў заклікаў расійскі ўрад "неадкладна вызваліць усіх людзей, якія мірна мітынгавалі", інфармуе "Бі-Бі-Сі".

26 сакавіка па ўсёй Расіі прайшлі несанкцыянаваныя вулічныя акцыі супраць карупцыі. Найбольш паліцыя затрымала людзей у Маскве — больш за 500 чалавек (па іншых звестках, больш за 1000). Сярод іх быў вядомы апазіцыйны дзеяч Аляксей Навальны. 156 чалавек затрымалі ў Махачкале, некалькі дзясяткаў апынуліся за кратамі ў Пецярбургу.

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у "Інстаграме" на пытанне пра тое, як у яго прайшоў учорашні дзень, адказаў наступнае: "Някепска, на лыжах пакатаўся".

ЗША раскрытыкавалі разгон мітынгаў і масавыя затрыманні ў Расіі
Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі