ЗША выказалі салідарнасць з народам Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэры Харф, паведамляе charter97.org. Заява прымеркаваная да ўгодкаў жорсткага разгону дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.



"Мы памятаем пра палітвязняў, якія застаюцца за кратамі, і паўтараем наш заклік да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і аднаўлення ў палітычных правах", — гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, у заяве адзначаецца: "Паколькі мы адзначаем трэція ўгодкі падзей 19 снежня 2010 года, мы салідарныя з народам Беларусі і пацвярджаем нашу гатовасць дапамагчы яму пабудаваць дэмакратычную, квітнеючую і па-сапраўднаму незалежную еўрапейскую дзяржаву".



Фота — inotv.rt.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі