ЗША збіраюцца дазволіць саюзнікам перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Знішчальнікі F-16 / Reuters
Знішчальнікі F-16 / Reuters

ЗША збіраюцца дазволіць саюзнікам перадаць Украіне знішчальнікі F-16, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на свае крыніцы. Пры гэтым некаторыя амерыканскія чыноўнікі сумняваюцца ў мэтазгоднасці паставак Кіеву гэтых самалётаў. Яны лічаць, што расійская супрацьпаветраная абарона эфектыўная супраць знішчальнікаў.

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты падтрымаюць навучанне ўкраінскіх пілотаў на F-16. Мяркуецца, што навучанне будзе арганізаванае ў Еўропе, паведамляе "Голас Амерыкі".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў рашэнне кіраўніцтва ЗША "падтрымаць міжнародную кааліцыю" ў справе F-16 "гістарычным". 

Украіна спадзяецца ўмацаваць свае Сілы абароны з дапамогай самалётаў F-16 і ўжо працяглы час спрабуе іх атрымаць ад саюзнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі