Звальненне супрацоўнікаў, выпуск "Рубяжоў": за што юрасобы трапілі пад санкцыі

Сілавікі супраць мірных дэманстрантаў на акцыі пратэсту ў кастрычніку 2020 года ў Мінску / Еўрарадыё
Сілавікі супраць мірных дэманстрантаў на акцыі пратэсту ў кастрычніку 2020 года ў Мінску / Еўрарадыё

17 снежня ў сілу ўступіў трэці пакет сакнцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Гэтым разам у "чорны спіс" ЕС трапілі 29 чалавек і 7 юрыдычных асоб. Паводле прэс-службы Савета ЕС, санкцыі прынятыя "ў адказ на жорсткасць беларускіх уладаў і ў падтрымку дэмакратычных правоў беларускага народа". 

У афіцыйным часопісе ЕС падрабязна тлумачыцца, чаму ў спіс трапілі тыя ці іншыя персанажы і прадпрыемствы. Нас зацікавілі апошнія.

Пад першым нумарам у дакуменце юрыдычных асоб значыцца ЗАТ "Белтэхэкспарт" — прыватнае прадпрыемства, якое займаецца экспартам зброі і ваеннай тэхнікі ў краіны Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Блізкага Усходу.

"Белтэхэкспарт" цесна звязаны з Мінабароны Беларусі. Такім чынам, ЗАТ "Белтэхэкспарт" атрымлівае выгаду, падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі, прыносячы карысць Адміністрацыі прэзідэнта", — піша часопіс Еўрасаюза.

Следам ідзе кампанія Dana Holdings/Дана Астра — адзін з найбуйнейшых беларускіх дэвелапераў. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнес-цэнтраў.

"Уладальнікі Dana Holdings/Dana Astra падтрымліваюць блізкія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Лілія Лукашэнка, нявестка прэзідэнта, займае высокую пасаду ў кампаніі. Такім чынам, Dana Holdings/Dana Astra здабывае выгаду, падтрымліваючы рэжым Лукашэнкі", — рэзюмуюць еўрачыноўнікі.

На трэцім месцы "шорт-ліста" — Упраўленне справамі прэзідэнта, найбуйнейшы аператар рынку нежылой нерухомасці і куратар мноства кампаній.

"Кіраўніка УСП Віктара Шэймана Лукашэнка прасіў сачыць за бяспекай прэзідэнцкіх выбараў 2020 года", — тлумачыць траплянне пад санкцыі гэтай арганізацыі Брусэль.

Увольнение сотрудников, выпуск "Рубежей": за что юрлица попали под санкции ЕС
Марш герояў у Мінску 5 верасня 2020 года / Еўрарадыё

Далей у спісе — кампанія "Сінезіс", якая распрацоўвае сістэму татальнага відэаназірання за беларусамі. Часопіс Еўрасаюза называе яе адказнай "за ўціск грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату ў Беларусі". І дадае, што супрацоўнікам кампаніі забаронена мець зносіны, што парушае іх правы. Карыстальнікамі сістэмы з'яўляюцца КЗБ і МУС. 

"Такім чынам, кампанія атрымлівае выгаду і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Генеральны дырэктар Synesis Аляксандр Шатроў публічна раскрытыкаваў пратэстоўцаў супраць рэжыму Лукашэнкі і з'яўляецца датычным да адсутнасці дэмакратыі ў Беларусі", — тлумачыць часопіс прычыны траплення кампаніі пад санкцыі. 

На пятым месцы — электрамеханічны завод "Агат". Ён уваходзіць у склад Беларускага дзяржупраўлення ваеннай прамысловасці, які адказвае за рэалізацыю ваенна-тэхнічнай палітыкі Беларусі і падпарадкоўваецца Савету Міністраў і прэзідэнту. 

"Як такі "Агат" карыстаецца падтрымкай рэжыму Лукашэнкі. Кампанія вырабляе бар'ерную сістэму "Рубеж", прызначаную для барацьбы з беспарадкамі, якая была разгорнутая супраць мірных дэманстрацый, што пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Гэта кампанія, адказная за ўціск грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі", — піша часопіс Еўрасаюза.

Пад санкцыямі аказаўся і "140 рамонтны завод", што таксама ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення ваеннай прамысловасці:

"Кампанія вырабляе транспартныя сродкі і бронетэхніку — машыны, якія былі разгорнутыя супраць мірных дэманстрацый, што мелі месца пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, у выніку чаго кампанія нясе адказнасць за ўціск грамадзянскай супольнасці".

Апошні ў спісе — Мінскі завод колавых цягачоў, які ўваходзіць у склад упраўлення ваеннай прамысловасці і атрымлівае выгады і падтрымку з боку рэжыму Лукашэнкі:

"Супрацоўнікаў МЗКЦ, якія пратэставалі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі на завод і абвясцілі страйк, пасля выбараў звольнілі, што ўскладае на кампанію адказнасць за парушэнне правоў чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі