ЗВР Беларусі за месяц выраслі на 108 мільёнаў долараў

ЗВР Беларусі растуць другі месяц запар

ЗВР Беларусі растуць другі месяц запар / pixabay.com

ЗВР Беларусі за месяц выраслі на 108,7 млн долараў. На 1 снежня яны складалі $8 млрд 255,6 млн, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Калі ў верасні было скарачэнне ЗВР (на 66 млн долараў), дык у кастрычніку пачаўся іх рост (на $222,1 млн).

ЗВР Беларусі на канец 2023 года павінны складаць не менш за 6 млрд долараў. Такі ж паказчык быў вызначаны і на 2024-ы год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі