Зяленскі: порт у Адэсе запрацаваў, экспартны рух пачаўся

Зяленскі: порт у Адэсе запрацаваў, экспартны рух пачаўся

У сваім відэазвароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі гаварыў пра значэнне выхаду ў панядзелак з Адэскага порта першага карабля з 26 тонамі кукурузы. "Порт запрацаваў, экспартны рух пачаўся, і гэта можна назваць першым станоўчым сігналам таго, што ёсць шанец спыніць разгортванне харчовага крызісу ў свеце, — кажа Зяленскі. — Сваёй чаргі адпраўлення ўжо чакаюць 16 судоў, і мы гатовы ўнесці належны ўклад у стабілізацыю сусветнага рынку харчавання".

Прэзідэнт Украіны нагадаў, якое значэнне мае гэтая падзея для яго краіны. "Для нашай дзяржавы гэта таксама мае значную карысць, — кажа Уладзімір Зяленскі. — І пытанне не толькі ў мільярдах долараў валютнай выручкі. Да вырошчвання экспартных аграрных культур уцягнута каля паўмільёна ўкраінцаў, а калі дадаць сумежныя галіны, то гэта плюс мільён працоўных месцаў. Адсюль і дзяржаўная ўвага да выканання экспартнай ініцыятывы. Гэта сапраўды трэба нашым людзям".

Бяспеку калідора для вывазу на экспарт украінскага збожжа пацвердзілі гаранты — ААН і Турцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі